У Мінску адбудзецца прэзентацыя праекта «Традыцыйны строй»
5 лютага ў Мінску адбудзецца святочная прэзентацыя праекта «Традыцыйны строй». Гэта першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. Дзякуючы праекту можна даведаецца, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны.

У праграме:
- Прэзентацыя праекта «Традыцыйны строй»
- Лекцыя «Зімовае адзенне беларусаў» ад Аляксандры Мятлеўскай
- Паказ зімовага адзення ад Аляксея Друпава.
- Прэм’ера новых выпускаў праекта «Традыцыйны строй»
- Выступ ад удзельнікаў фольк гурта «Ліцьвіны»: Наталля Матыліцкая(салістка), Уладзімір Бербераў (кіраўнік, Алёна Мялешка (скрыпка)
- Танцы з «Капэлай Алёны Мялешкі»
Пачатак a 19:00 Вул. Рэвалюцыйная, 7а Месца лофт.
Колькасць месцаў абмежаваная! Уваход па рэгістрацыі.
Відэа-ролікі публікуюцца на ютуб-канале ЭтнаТрадыцыі.
Праект рэалізуецца ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Паводле budzma.org