У Мінску адзначаюць «Дзень вышыванкі»
Усё самае цікавае і вартае вашае ўвагі будзе адбывацца ад 12:00 да 23:00 каля сталічнага Палаца спорту.
Першапачаткова ідэю ўбірацца ў гэты дзень у нацыянальны строй агучыла ў
2006 годзе ўкраінская студэнтка. У 2010-м – свята распаўсюдзілася ва
Украіне, а затым паспяхова прыйшло і да нас у Беларусь.
Спачатку ў Беларусі вышыванку папулярызавалі няўрадавыя арганізацыі, але пазней да іх далучыўся беларускі неакамсамол (БРСМ) і дзяржаўныя ведамствы.
![vyshivanka_day_agenda_565x800.jpg vyshivanka_day_agenda_565x800.jpg](/img/v1/userfiles/images/vyshivanka_day_agenda_565x800.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле belsat.eu