У Мінску можна набыць стыльную цішотку з Васілём Быкавым
Слуцкая студыя Farbendruck Brüder выпусціла першую калекцыйную серыю цішотак з партрэтам Васіля Быкава.

nn.by
Цішотак усяго 30 штук. Асаблівасць у тым, што на кожнай надрукавана вядомае выказванне пісьменніка, а ў падарунак пакупнікі атрымліваюць чацвёрты нумар часопіса «Наша гісторыя» з партрэтам Быкава на вокладцы.

nn.by
Цішоткі прадаюцца ў гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Венскі» па адрасе Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, павільён 330 на трэцім паверсе.
nn.by