У Мінску прайшоў чарговы фестываль вулічных тэатраў
Мінчукі і турысты пільна сачылі за боем на мячах паміж Цмокам і Юр’ем каля мінскай ратушы, рабілі сэлфі з безгаловым чалавекам, які з задавальненнем дазваляў сябе фатаграфаваць.

У Мінску прайшоў чарговы фестываль
вулічных тэатраў.
Гавораць яго ўдзельнікі.
Арт-дырэктар вандроўнага тэатра «Вір» Ганна Несцерава:
— Мы выступалі з маім улюбёным спектаклем «Юр’я і цмок», па беларускай легендзе пра пераможцу цмока Юр’ю.
Дзяніс Фёдараў, рэжысёр тэатра «Напротив», Брэст:
— Спектакль называецца «Білінгвы.Брэст», ён зроблены ў тэхніцы вербацім, дакументальны тэатр. У аснову леглі інтэрв’ю людзей з Брэсту. Мы з імі гаварылі пра білінгвізм, пра іх стаўленне да сітуацыі з беларускай і рускай мовай у Беларусі.
Сёлетні Фестываль вулічных тэатраў у Мінску праходзіць ужо пяты год запар. Звычайна ён доўжыцца два-тры дні. У ім традыцыйна бяруць удзел калектывы і выступоўцы з краін Еўропы і з Расіі. Прадстаўленні адбываюцца паралельна на трох пляцоўках у Старым горадзе.







Максім Каўняровіч,
Беларускае Радыё Рацыя