У Мінску прэзентуюць першы нумар альманаха «KREVA INCOGNITA»
25 чэрвеня 2018 года ў мінскай культурніцкай прасторы «Тартак» адбудзецца прэзентацыя першага нумару альманаха «KREVA INCOGNITA».
Альманах з'яўляецца аўтаномным друкаваным выданнем Мясцовага дабрачыннага фонда “Крэўскі замак”, якое плануецца выдавацца штогод. У навукова-папулярным выданні размешчаны вынікі археалагічных раскопаў у Крэва, аналіз стану і хады рэстаўрацыі ды інтэрпрэтацыі спадчыны Крэўскага замка, апісанне і прапановы па захаванні адметных аб'ектаў крэўскай зямлі, нарысы краязнаўцаў.
Сродкі на выданне альманаха “KREVA INCOGNITA” збіраліся праз прыватная ахвяраванні і краудфандынгавую платформу «Талака».
Прэзентацыя ладзіцца ў межах ўрачыстага адкрыцця археалагічнага сезону 2018-2019 гг. у аграгарадку Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Археалагічны летнік, які ладзіцца фондам «Крэўскі замак» сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі Беларусі, пройдзе сёлета з 4 па 18 ліпеня 2018 года.На вечарыну запрошаны валанцёры гэтага і мінулых гадоў для знаёмства і інструктажу па будучых працах.Гасцей прэзентацыі будуць вітаць сябры рэдкалегіі і аўтары Альманаха, прадстаўнікі Фона «Крэўскі замак», у тым ліку археолаг і кіраўнік працамі сп. Алег Дзярновіч.
Музычны госць вечарыны – Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra.
Адрас мерапрыемства:Культурніцкая прастора “Тартак” (Мінск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх, ст. м. “Інстытут культуры”)
Пачатак у 19.00
Уваход вольны!
Паводле прэс-рэліза