
Выстава Марыны Бацюковай «Сула. Непарушнае» існавала пяць
гадоў. Здымкі, выстаўленыя на ёй, зробленыя падчас экспедыцыі на Веткаўшчыну,
на ўнікальны абрад ваджэння і пахавання Стралы (ці Сулы). На здымках вялікага
фармату былі жанчыны сталага веку і маладыя дзяўчаты ў народных строях.
Фатаграфіі былі ўпісаныя ў архітэктуру дворыка і стваралі адмысловую атмасферу.
Дарэчы, тая экспедыцыя была арганізаваная кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. А героямі некаторых фота былі студэнты і выкладчыкі кафедры. Нядаўна гэтую кафедру скасавалі.