У Мінску сквер ля Чырвонага касцёла могуць назваць у гонар Вайніловіча

Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапануе назваць сквер каля касцёла святога Сымона і святой Алены імем беларускага палітыка і заснавальніка касцёла Эдварда Вайніловіча.

kasciol_1.jpg


Сквер размяшчаецца ў межах комплексу будынкаў касцёла, дамоў № 17, 19 на вуліцы Савецкай і № 4 на вуліцы Свярдлова.
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама (220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22, корп. 2) два наступныя тыдні прымае меркаванні мінчан па гэтым найменні, паведамляе krynica.info са спасылкай на «Минск-Новости».
Эдвард Вайніловіч (1847-1928) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч. Старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, Краёвай партыі Літвы і Беларусі, дэпутат Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі, мецэнат беларускага нацыянальнага руху. Зараз у Каталіцкай Царквы ідзе працэс яго беатыфікацыі.