Полацк. БХД збіраюць подпісы за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага
Полацкія прыхільнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пачалі да 100-годдзя партыі кампанію за перайменаванне вуліцы Дзяржынскага ў вуліцу Францішка Будзькі.
![polack.png polack.png](/img/v1/userfiles/images/polack.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Збор подпісаў ідзе менавіта сярод жыхароў вуліцы Дзяржынскага.
— Збіраць няпроста. Многія людзі гавораць, што "Дзяржынскі іх задавальняе", — кажа кіраўніца БХД Полацка Дзіяна Чэбышава. — Адзін чалавек наогул напісаў упоперак нашага аркуша з ужо сабранымі подпісамі мацернае слова. Але шмат хто і падпісваецца. Распавядаем, хто такі Будзька, і што зрабіў Дзяржынскі.
![Ксёндз Францішак Будзька Ксёндз Францішак Будзька](/img/v1/userfiles/images/01_budzka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ксёндз Францішак Будзька
Францішак Будзька (1884–1920), адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху ў ХХ стагоддзі і перакладчык духоўнай літаратуры на беларускую, родам з Полаччыны, пэўны час служыў у полацкім касцёле.
Да стагоддзя БХД беларускія хрысціянскія дэмакраты плануюць сабраць подпісы за перайменаванне вуліцаў у больш як 60 гарадах і мястэчках Беларусі.
Паводле bchd.info