У Мінску вядомыя беларусы чыталі Алеся Адамовіча (фота, відэа)
У галерэі TUT.BY 6 верасня прайшлі публічныя чытанні твораў вядомага беларускага пісьменніка, сцэнарыста, грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча. Важныя для сябе ўрыўкі прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег і Андрусь Архiпенка.

Андрусь Архіпенка — адзін з ініцыятараў падзеі
Мэта падзеі — прыцягнуць увагу
да стварэння музея імя літаратара ў пасёлку Глуша, што на Бабруйшчыне. Яго
плануецца размясціць у доме, дзе да вайны была аптэка, у якой працавала маці
пісьменніка.

Дачка пісьменніка Наталля
У гады вайны драўляная хата была явачнай кватэрай партызан.
Будынак пабудаваны ў 1935 годзе і мае патрэбу ў грунтоўнай рэканструкцыі.

Журналістка Саша Раманава прачытала ўрывак з аповесці «Карнікі»
Ініцыятыва існуе ўжо 4 гады.
На сёння сабрана амаль 12 тысяч рублёў, але гэтага нават не хапае на праектную
дакументацыю. Аднак бліжэйшым часам там жа ўсталююць бюст Адамовічу, які зробяць
скульптары Гэнік Лойка і Яўген Білей.