У Нясвіжы разбілі браму XVIII ст. ля касцёла Божага Цела (фота)
Фотаздымкі з месца здарэння апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку гісторык Мікола Волкаў.
Навуковец суправадзіў здымкі такім каментаром: «Сумныя навіны з Нясьвіжу. Будаўнікі разварацілі браму каля касьцёла Божага цела канца XVIII ст., якая разам з храмам уключана ў сьпіс каштоўнасьцяў катэгорыі "0". І як заўжды ў нас з рэстаўрацыяй: ніхто ні за што не адказны. Заляпаюць як-небудзь і скажуць, што так і было».
Як выглядае,будаўнікі перакулілі буравую машыну. Адказныя за рэстаўрацыйныя працы пакуль ніяк не пракаментавалі інцыдэнт.