У Осла адкрываецца найбуйнейшы музей Паўночнай Еўропы
У сталіцы Нарвегіі адкрываецца новы нацыянальны музей, які стане найбуйнейшым у Паўночнай Еўропе культурным цэнтрам, паведамляе Euronews.
![Эдвард Мунк «Крык». Эдвард Мунк «Крык».](/img/v1/images/the_scream_pic905_895x505_57886.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Эдвард Мунк «Крык».
Напярэдадні адкрыцця ў сценах музея адбылася святочная вячэра, на якой прысутнічалі чальцы каралеўскай сям'і.
«Новы нацыянальны музей — гэта найбуйнейшы музей у Паўночнай Еўропе, — кажа яго дырэктар Карын Хіндсба. — Ён пабудаваны для захоўвання, зберажэння і дэманстрацыі нашага выдатнага збору выяўленчага мастацтва, рамёстваў, дызайну і архітэктуры са старажытных часоў да цяперашняга часу».
Плошча новага музея складае 13 тысяч квадратных метраў. Ён будаваўся больш за 8 гадоў і абышоўся нарвежскай казне ў 600 мільёнаў еўра. У пастаяннай калекцыі выстаўленыя больш за 6 тысяч твораў мастацтва, найбольш вядомы з якіх — карціна Эдварда Мунка «Крык».