У Сеціве з'явіцца неверагоднай прыгажосці фільм пра самае вялікае верхавое балота Беларусі

Онлайн-прэм'ера беларускага дакументальнага фільма «Балота Ельня» і DJ-сэт з паветранага шара пройдзе 9 красавіка. 

Фота: Дзяніс Лагун

Фота: Дзяніс Лагун

Патрапіць на прагляд можна цалкам бясплатна, фільм будзе даступны тут.



Праект KURS: RA і менская студыя відэапрадакшан Krok Films знялі дакументалку аб самым вялікім верхавым балоце Беларусі. Закрытая прэм'ера для тых, хто падтрымліваў праект праз краўдфандынг, адбылася 13 лютага гэтага года, а цяпер паглядзець фільм можа любы жадаючы.


Ельня — самае вялікае верхавое балота Беларусі, якому больш за 9000 гадоў. Па плошчы яно як Менск: на 200 км² знаходзяцца 118 азёр і жывуць 130 відаў птушак. У 2002 годзе 70% Ельні згарэла. У якім стане балота знаходзіцца цяпер? Ці трэба яго аднаўляць і якую ролю біятопаў грае ў сусветным клімаце? Як электронная музыка звязана з экалогіяй? Пра гэта і раскажуць стваральнікі праекта KURS: RA ўжо 9 красавіка.
Пачнецца паказ фільма ў 20.00 вось тут, а з 21.00 стартуе дыскусія з аўтарамі і героямі карціны ў прамым эфіры Instagram KURS: RA. Пасля 21.30 вы зможаце падключыцца да хатняга afterparty ад каманды праекта ў YouTube.

Паводле tut.by