У Слоніме ўшануюць Алега Лойку

У пятніцу, 24 лістапада, у Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца вечарына «Паэт зямлі слонімскай», прысвечаная памяці доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Лойкі (1931-2008).

afisza_lojko.jpg

У вечарыне памяці слыннага слонімца прымуць удзел выкладчыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта – дактары філалагічных навук прафесары Вячаслаў Рагойша і Алесь Бельскі, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей, пісьменнік, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын, бард і журналіст Зьміцер Бартосік, сваякі і землякі Алега Лойкі. У гэты самы дзень у бібліятэцы адкрыецца музейны пакой, прысвечаны
Паводле  racyja.com