У Віцебску выступіць вядомы польскі фотадакументаліст Ян Брыкчыньскі

Фатограф Ян Брыкчыньскі завітае ў Віцебск 30 ліпеня ў межах польска-беларускага праекта Polis(h) Photo Lab. Ён выступіць з адкрытай лекцыяй у арт-пабе «Торвальд».

jan_brykczynski_6.jpg


Ян Брыкчыньскі нарадзіўся ў 1979 г. Ён часта знаходзіць тэмы для сваіх работ на перэферыях Усходняй Еўропы (побыт бойкаў, Белавежская пушча і інш.). Цікавіцца сувяззю чалавека і прыроды.
Вывучаў фатаграфію ў Вышэйшай школе фатаграфіі на аператарскім аддзяленні Кінашколы ў Лодзі, а таксама ў Кінашколе FAMU ў Празе. Зараз вучыцца ў Інстытуце Творчай Фатаграфіі ў чэшскім горадзе Опаве.
Сузаснавальнік Міжнароднага таварыства фатографаў SputnikPhotos. Калектыў гэтага таварыства выдаў некалькі фотакніг, між іншымі «U» пра Украіну, «StandBY» пра Беларусь, «IS(NOT)» пра Ісландыю.
Лаўрэат шматлікіх узнагарод у сферы СМІ (GrandPressPhoto, Newsreportaż) і мастацкага здымка (SonyAward). Быў стыпендыянтам Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, а таксама лаўрэатам праграмы MłodaPolska.
Фатаграфіі друкаваліся ў часопісах «International New York Times», «Die Welt», «Le Monde», «Der Spiegel».
Сайт творцы: www.janbrykczynski.com
Сустрэча адбудзецца ў суботу 30 ліпеня на арт-пабе «Торвальд». Пачатак а 16-й гадзіне. Уваход вольны.
Паводле budzma.by