У Віцебску з'явілася графіці як камунальнікі зафарбоўваюць графіці (фота)
У Віцебску на праспекце Чарняхоўскага, 6/4 з'явілася новае графіці: "Камунальнікі зафарбоўваюць партрэт рэпера Snoop Dogg".

Аўтар працы Глеб Каштанаў. Ідэю графіці мастаку падказалі самі камунальныя службы, піша news.vitebsk.cc. У 2013 годзе на гэтым месцы каманда Hood Graff намалявала партрэт рэпера Snoop Dogg. Тады той размясціў у сваім інстаграме пост з тэкстам "Snoop loves Belarus", пісаў «Washington Post». Графіці зафарбавалі только нядаўна.

Глеб Каштанаў выпадкова зняў на відэа, як працу зафарбоўваюць і выкарыстаў гэты матэрыял для новай кампазіцыі.

Фота Ігара Матвеева