У Вільні ўшануюць памяць Каліноўскага: праграма мерапрыемстваў
Cёлета 22 сакавіка споўніцца 155 год з дня пакутніцкай смерці Кастуся Каліноўскага на шыбеніцы на Лукішскай плошчы ў Вільні.
Ушанаванне памяці Кастуся Каліноўскага і ўсіх паўстанцаў 1863-1864 гадоў адбудзецца ў Вільні 23 сакавіка.
Праграма ўрачыстасцяў:
13.30 збор удзельнікаў на вуліцы Святога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė)13.45 пачатак шэсця на Лукішскую плошчу
14.20 пачатак урачыстасцяў на Лукішскай плошчы (Lukiškių aikštė)16.00 гістарычны круглы стол, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню 1863-1864 гадоў у Нацыянальным музеі Літвы (Arsenalo gatvė 3)
18.00 Імша памяці паўстанцаў у касцёле Святога Барталамея (Užupio gatvė 17A)
Арганізацыйны камітэт: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Віленскі беларускі клуб «Сябрына», Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, Беларуская Нацыянальная Памяць.
Паводле БНП