У Вільні выйшла кніга твораў міністаркі БНР Палуты Бадуновай
Напрыканцы 2018, калі завяршаецца святкаванне стагоддзя БНР, з Вільні прыйшла добрая навіна пра выхад у свет твораў адной з яскравых і малавядомых асобаў БНР — Палуты Бадуновай.
![paluta_badunova_cover.jpg paluta_badunova_cover.jpg](/img/v1/images/paluta_badunova_cover.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кніга ўкладзеная Уладзіславам Гарбацкім і выйшла пры выдавецкім садзейнічанні беларусаў Вільні — Таварыства беларускай культуры ў Літве. Гэта першая кніга серыі «Гендэрная БНР».
Чытайце таксама:
Першая: невядомая Палута Бадунова
У кнігу ўключаныя вядомыя і невядомыя творы дзяячкі і пісьменніцы, перавыдадзеныя казкі, якія ў 20-ых гадох мінулага стагоддзя пераклала Цётка Палута. А таму кніга будзе цікавая як дарослым, так і дзецям.
Чытайце таксама:
Палута Бадунова: Смерць мачыхі
Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў студзені ў Вільні і ў студзені-лютым у Беларусі.
Між тым, як кажуць укладальнікі кнігі, пошук у архівах іншых тэкстаў міністаркі працягваецца.