У Вялікабрытаніі знайшлі самую вялікую вілу рымскай эпохі
У лютым 2015 года брытанскі дызайнер Люк Ірвін вырашыў пераабсталяваць стары свіран на сваёй ферме ў графстве Ўілтшыр, усталяваўшы там стол для гульні ў пінг-понг і правёўшы туды электрычнасць. Калі рабочыя пачалі капаць канаву для пракладкі кабеля, яны натыкнуліся на цвёрдую падлогу на глыбіні каля 40 сантыметраў, якая была пакрыта мазаікай.

Ірвін
сфатаграфаваў мазаіку і звярнуўся да археолагаў з Музея Солсберы, якія
тэрмінова прыбылі на месца і прыступілі да раскопак. Нядаўна яны абвясцілі, што
ён наткнуўся на рэшткі самай вялікай і раскошнай рымскай вілы на тэрыторыі
Вялікабрытаніі.
Яна была пабудавана ў 175-220 гадах нашай эры і належала вельмі заможнай сям'і. Несумненна ва ўладальнікаў меўся таксама і гарадскі дом у Ландыніі (Лондане) або Карыне (Сайрэнсестэры). У маёнтку было некалькі будынкаў, якія ўтварылі прастакутнік з шырокім унутраным панадворкам. Галоўны дом, магчыма, быў трохпавярховым. Камяні для яго аздаблення былі дастаўлены з 13 розных месцаў. Падлогавыя мазаікі былі вельмі высокай якасці. Каля 360 года маёнтак быў разрабаваны, але насельнікі туды вярнуліся. Канчаткова разбураныя пабудовы былі каля 1400 год таму.

Археолагі заклалі некалькі шурфоў на тэрыторыі фермы і здолелі выявіць нямала цікавага. У прыватнасці, ім трапілася вялікая колькасць ракавін вустрыц і бруханогіх малюскаў букцынаў (Buccinum undatum), якіх елі насельнікі вілы. У часы рымскага валадарства вустрыц разводзілі на ўзбярэжжы ў асаблівых садках і дастаўлялі на рынкі жыўцом у сасудах з салёнай вадой. Таксама знойдзеныя косткі дзікіх і хатніх жывёл, манеты, кераміка, упрыгожванні. На тэрыторыі вілы знойдзены старажытны калодзеж, асобная лазня, а таксама надмагілле дзіцяці.
Люк Ірвін, на ферме якога праходзілі археалагічныя пошукі, ня быў засмучаны гэтыя фактам, а наадварот, выкарыстаў тое, што здарылася ў сваёй асноўнай працы. Ён стварыў дызайн серыі дываноў, якія абыгрываюць старажытнарымскія мазаікі.
Паводле polit.ru