У Вязынцы будуць гукаць вясну
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы запрашаюць у Вязынку зноў пагукаць вясну разам! Свята адбудзецца 22 сакавіка 2020 г., пачатак – 12.30.

Традыцыйная культура беларусаў спрадвеку арыентавалася на аднаўляльнасць усяго існага. Па гэтай прычыне па сканчэнні зімы было важна абазначыць пераход ад халадоў да цёплага часу году. Адным з характэрных абрадаў гэтага перыяда з’яўляецца Гуканне вясны.
У праграме свята – беларускія веснавыя гукальныя песні і карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята, традыцыйныя гульні, музыка і танцы, майстар-класы, а таксама кірмаш рамёстваў.
Уваход платны.
Сачыце за абвесткамі ў суполках падзеі ў сацсетках: ВК, FB.
Кантакты: 8029 275 27 71 Ганна.
Паводле прэс-рэлізу