У баі сышліся рускія і нямецкія салдаты — на Мядзельшчыне рэканструявалі падзеі Першай сусветнай
У суботу ля вёскі Пасынкі чулася страляніна — тут адбылася ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Нарачанскі набат”. Праходзіла яна ўпершыню.
![cms_image_000025380.jpg cms_image_000025380.jpg](/img/v1/news/full/cms_image_000025380.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У часе рэканструкцыі баёў "стралялі" з кулямёта. Фота Алеся Высоцкага
Удзельнічалі прадстаўнікі клубаў і груп ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Мінска, Брэста, Гомеля, Барысава — усяго каля 30 чалавек.
Яны паказалі фрагменты падзей на ўсходнім фронце ў часе Першай сусветнай вайны.
Гледачы маглі набыць сувеніры з сімволікай Першай сусветнай, сфатаграфавацца з рэканструктарамі, агледзець нямецкія доты.