У Брэсце прайшло Свята Дуды
Два цудоўных гурты, што граюць сярэднявечную музыку, падарылі берасцейцам цудоўны настрой і зарад энэргіі. Дуда адзін з самых старажытных і магічных інструментаў. У эпоху Рэнесенса і Барока была настолькі распаўсюджана на нашых землях, што магла б нават стаць сімвалам беларускай музыкі ці нават самой Беларусі. Гук у дуды моцны і меладычны. Гранне на такім інструменце патрабуе ад музыкі надзвычайнага напружання і добрых лёгкіх.
Два цудоўных гурты, што граюць сярэднявечную музыку, падарылі берасцейцам цудоўны настрой і зарад энэргіі.
Дуда адзін з самых старажытных і магічных інструментаў. У эпоху Рэнесенса і Барока была настолькі распаўсюджана на нашых землях, што магла б нават стаць сімвалам беларускай музыкі ці нават самой Беларусі. Гук у дуды моцны і меладычны. Гранне на такім інструменце патрабуе ад музыкі надзвычайнага напружання і добрых лёгкіх.
Пачынаючы з 16.00 29 студзеня ў зале АГКЦ працавала выстава прысвечаная дудзе і старажытнай музыцы і танцам Беларусі. Лідэр сярэднявечнага тэатра “BUFFON DEGREASE THEATRE, вядомы як Бекар, ладзіў майстар-клас па сярэднявечных танцах і гранню на дудзе і варгане.
Распачаў канцэрт гурт TESTAMENTUM TERRAE, які парадваў гледачоў не толькі слаўнай музыкай, але і гісторыямі, што звязаныя з кожнай кампазіцыяй.
Працягнуў канцэрт гурт СТАРЫ ОЛЬСА, які выканаў некалькі новых мелодый і некалькі старых, добра вядомых і любімых. Падчас выступу, лідэр групы Зміцер Сасноўскі забаўляў гледачоў жартамі: (сярэднявечны жарт) лютніст жыве 80 гадоў, 60 з якіх настройвае сваю лютню. Дудар жыве 100 гадоў і 100 гадоў настройвае сваю дуду і ўсё роўна грае на растроенай.
Паводлеhttp://dzedzich.org