У Брэсце пройдзе юбилейны тэатральны фестываль “Белая вежа”

20-ы Міжнародны тэатральны фестываль збярэ прадстаўнікоў 15 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Ізраіля, Латвіі і іншых.



index36.jpg

Усяго гледачы ўбачаць 25 спектакляў ад 25 тэатральных калектываў.

Аснову фестывальнай афішы складуць калектывы – уладальнікі Гран-пры «Белай Вежы» мінулых гадоў. Так, у Брэст прыедуць Дзяржаўны маладзёжны тэатр Літвы, Львоўскі акадэмічны тэатр «Воскресіння» (Украіна), Пермскі тэатр «У Моста» (Расія), паведамляе "Брестская газета".

Паказ спектакляў адбудзецца на рускай і беларускай мовах, а таксама на балгарскай, англійскай, літоўскай, туніскіай, украінскай мовах з перакладам. Пастаноўкі пройдуць на 6 пляцоўках горада: у вялікай і малой залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, у Абласным грамадска-культурным цэнтры, Цэнтры моладзевай творчасці, на плошчы Леніна і ў Брэсцкім тэатры лялек.