У Чырвоным Касцёле адбудзецца выстава велікодных паштовак

18 сакавіка ў 11.00 у касцёле св. Сымона і Алены адбудзецца адкрыццё выставы паштовак “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”. Серыя паштовак была падрыхтавана маладымі беларускімі дызайнерамі і мастакамі на велікодныя вершы Я. Коласа, Я. Купалы, Р. Барадуліна, Н. Арсенневай і інш.



vialkdzienj.jpg

Падчас адкрыцця арганізатары распавядуць пра паштоўкі і гісторыю іх стварэння. Таксама людзям будуць распавядаць пра тое, як правільна “чытаць” мастацкія творы.

У апошні дзень выставы, 23 сакавіка, пасля кожнай службы, валанцёры каталіцкага партала Grodnensis.by, будуць чытаць вершы, якія былі выкарыстаны пры стварэнні паштовак. Серыя выставаў “Вялікдзень з беларускай паэзіяй” пачалася літаратурным вечарам у Гродзенскай каталіцкай семінарыі. Экспазіцыі твораў ужо адбыліся ў гродзенскім і лідскім фарных касцёлах, да канца вялікага посту выстава яшчэ адбудзецца ў некаторых парафіях і Музеі гісторыі рэлігіі Гродна. Галоўнай мэтай акцыі з’яўляецца абуджэнне цікавасці беларусаў да паэзіі і традыцый Вялікадня.

Усіх шчыра запрашаем! Уваход вольны.

www.grodnensis.by