У Гарадзенскай сінагозе выступяць музыкі з Беластоку
Традыцыйную музыку ўсходнееўрапейскіх габрэяў прадставяць ансамбль «Young Folk Crew» пры Цэнтры імя Людвіка Заменхофа і клезмер-група габрэйскай музыкі «Frey-Lech Trio» пад кіраўніцтвам Леха Яна Мазурэка.
Young Folk Crew» грае творы з тэкстамі на польскай, беларускай, украінскай мовах, ідышы і эсперанта і дэманструе шматкультурнае музычнае багацце Беластоцкага рэгіёну.
«Frey-Lech Trio» (на здымку) прэзентуе традыцыйную жыдоўскую музыку Падляшша ў авангадным выкананні.
Канцэрт пад назвай “Сустрэча трох культур” у Вялікай харальнай сінагозе (вул. Вялікая Траецкая, 59а) адбудзецца а 19-ай гадзіне 15 верасня.
Уваход вольны.
Мерапрыемства ладзіцца Прадстаўніцтвам праграмы Дыялогу “Шомер Інтэрнэшнл” («Shomer International») у Беларусі пры падтрымцы Габрэйскай абшчыны ў межах выставы карцін мастака Ул.Мурахвера.
У 14.00 беластоцкія музыкі выступяць у межах святкавання 690-годдзя Ліды.
Канцэрт у Лідзе адбудзецца каля замка, у двары будынка па вул.Чапаева, 19.
Здымак http://freylechtrio.pl