У мінскім Палацы мастацтваў адкрылася выстава пра бітву пад Оршай
Выставу ладзіць таварыства "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў "АРТ-Орша-Рубон!", яна прысвечаная 500-годдзю знакамітай бітвы.

Па словах арганізатараў выставы, асноўная задача экспазіцыі, якая будзе працаваць да 9 лістапада, — пашырыць гісторыю ВКЛ і яго культуру ў мастацтве. "Мы ведаем, што праз нашу беларускую зямлю праходзілі розныя набегі: татарскі, маскоўскі, шведская, нямецкая, французская і іншыя. Але ў нашага народа, у нашых воінаў заўсёды хапала сіл абараняць сябе і абараняць радзіму", — заявіў на вернісажы старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, паведамляе БелаПАН.
Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 адзначылася пераканаўчай перамогай аб'яднаных войскаў ВКЛ і Каралеўства Польскага над войскам Маскоўскага княства.