У Мінску адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно
З нагоды Дня Еўропы ў пятніцу 10 мая ў мінскім кінатэатры "Победа" адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС.
Кінатэатр "Победа"
Праграма ўключае чатырнаццаць фільмаў. Уваход на ўсе паказы вольны. Квіткі можна атрымаць у касе кінатэатра ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку.
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі дзякуе ўсім амбасадам, якія прымаюць удзел у арганізацыі сёлетняга фестываля, а таксама Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, адміністрацыі кінатэатра "Победа" і парталу TUT.BY за сталую падтрымку і супрацоўніцтва.
Расклад паказаў:
Пятніца 10 мая
18:30 Лапландская адысея (Napapiirin sankarit); Фінляндыя, Швецыя, Ісландыя (01:36)
21:00 Баторы (Báthory); Славакія (02:21)
Субота 11 мая
16:30 Кукі вяртаецца (анімацыйны) (Kuky se vrací); Чэхія (01:35)
18:30 Скрадзеныя (Stolen); Вялікабрытанія (01:30)
21:00 Нявіннасць (Nevinnost); Чэхія (01:38)
Нядзеля 12 мая
18:30 Вежа матылёў, якія спяць (Miegančių drugelių tvirtovė); Літва (02:00)
21:00 Ровар майго бацькі (Mój rower); Польшча (01:30)
Панядзелак 13 мая
18:30 Пакаленне 1000 еўра (Generazione mille euro); Італія (01:41)
21:00 Рукі ў паветры (Les mains en l'air); Францыя (01:30)
Аўторак 14 мая
18:30 Філантропія (Filantropica); Румынія (01:50)
21:00 Вяселле ў Бесарабіі (Nunta in Basarabia); Румынія, Р. Малдова, Люксембург (01:32)
Серада 15 мая
18:30 Да прыгожага (Till det som är vackert); Швецыя (01:37)
21:00 Ліла, Ліла (Lila, Lila); Германія, Швейцарыя (01:44)
Чацвер 16 мая
18:30 У тумане; Беларусь, Германія, Латвія, Расія, Нідерланды (02:07)
Тэлефон для даведак: +375 (17) 2037766 (кінатэатр "Победа")
Падрыхтаваныя да фестываля брашура і флаер змяшчаюць анатацыі фільмаў і больш падрабязную інфармацыю пра паказы.
У межах фестываля ў фае кінатэатра "Победа" будзе працаваць фотавыстава "Жыццё валанцёра".
Выстава "Жыццё валанцёра" (My EVS life) — праект Паўла Данека. Павел прыехаў з Чэхіі і працуе ў Мінску ў якасці валанцёра Еўрапейскай валанцёрскай службы ў беларускім моладзевым аб'яднанні "Новыя твары".
Фотаздымкі, якія Вы ўбачыце, зрабілі валанцёры з розных краін і даслалі па просьбе Паўла спецыяльна для гэтай выставы.