У Мінску паставяць спектакль пра Мулявіна
Мінскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага паставіць спектакль пра Уладзіміра Мулявіна.

Мінскі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага паставіць спектакль пра Уладзіміра Мулявіна. Васіль Дранько-Майсюк — сын вядомага паэта — напісаў п’есу «Пясняр». Твор, прысвечаны творчасці Уладзіміра Мулявіна, яму замовіла для пастаноўкі Валянціна Еранькова, рэжысёр Рускага тэатра. Для тэатральнай Беларусі — гэта сапраўдная сенсацыя.
Па свайму духу НАДТ імя М.Горкага з'яўляецца адным з самых рускіх тэатраў Мінска: з айчыннай тэматыкай звязаныя толькі падзеі «Пане Каханку» Андрэя Курэйчыка. «Пясняр» будзе пастаноўкай двухмоўнай.
Для Васіля Дранько-Майсюка — гэта драматургічны дэбют. Згодна з сюжэтам, герой будзе сустракацца з каласкамі, на чые вершы абапіраўся ў сваёй творчасці (Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, Цёткай) і весці з імі размову. У пастаноўцы прагучаць фрагменты з песняў «Песняроў».
Прэм’ера спектакля запланаваная на кастрычнік 2014 года.