У Нацыянальным мастацкім музеі можна задаць пытанні аб праваслаўі
Наведвальнікі выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі могуць задаць пытанні, датычныя праваслаўнага мастацтва і традыцый.
Па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з 15.00 да 19.00 на выставе «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы» наведвальнікі могуць атрымаць кансультацыі па сюжэтах прадстаўленых абразоў, аб прызначэнні царкоўных прадметаў, а таксама задаць пытанні аб праваслаўі Антону Антонавічу Гапановічу, студэнту Інстытута тэалогіі БДУ, завучу Нядзельнай школы.
Выстава «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы» будзе працаваць да 5 снежня 2013 г. Кошт уваходнага білета для ўсіх катэгорый
наведвальнікаў 20 000 руб.
Паводле artmuseum.by