У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава "Родам з мястэчка"
30 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава "Родам з мястэчка" з фондаў музея (каля 50 твораў жывапісу і графікі).
Яна прысвечана юбілеям знакамітых выхадцаў Беларусі, вядомых палітычных дзеячаў Дзяржавы Ізраіль, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру — 90-годдзю Шымона Перэса, дзявятага, дзейнага, прэзідэнта краіны, і 100-годдзю Менахема Бегіна (1913–1992), сёмага прэм'ер-міністра.
Падобная выстава — першая ў гісторыі музея. Як адзначаюць арганізатары, экспазіцыя дала магчымасць паказаць гледачу ўнікальныя, дагэтуль малавядомыя творы. Гэтыя работы не экспанаваліся ў
музеі ніколі ці апошні раз — дзесяцігоддзі таму. Рэстаўрацыя шэрагу з іх завершана зусім нядаўна ці працягваецца.
Пачынае выставу пейзаж Меера Слепяна "Цішыня", які быў напісаны ў вёсцы Вішнева (зараз Валожынскага раёна), радзіме Шымона Перэса.
У экспазіцыі прадстаўлены творы, якія паказваюць персанажаў, падзеі нацыянальнага жыцця 1887–1975 гадоў. Самыя раннія работы — амаль невядомых Ізраіля Крупене і Іўе Дашкевіча. Далей, акрамя Слепяна, годнае месца займаюць творы і іншых вядомых "акадэмістаў": Юдэля Пэна, Янкеля Кругера, Лейбы Альпяровіча.
Выстава плануе працаваць па 30 верасня.
Пасол Ізраіля Іосіф Шагал.
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН