У наступныя выходныя ў Мінску адбудзецца карнавальнае шэсце
На сталічнай вуліцы Карла Маркса 14 і 15 верасня завершыцца Мінскі форум вулічных тэатраў.
Як растлумачыў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» каардынатар праграмы форуму Уладзімір Галак, гараджане ўбачаць выступленні больш чым 20 вулічных калектываў з Беларусі,
Украіны, Швецыі, Расіі, якія працуюць у рознай стылістыцы — імправізацыйнай, клаўнады,
пластычнай, перфарматыўна - эксперыментальнай.
Карнавальнае шэсце ўдзельнікаў форуму пачнецца ў суботу ў 13.30 у Міхайлаўскім скверы, потым выйдзе на Карла Маркса і завершыцца каля сквера ім . Дзяржынскага. У 14.00 адбудзецца афіцыйнае
адкрыццё форуму. Выступленні вулічных тэатраў будуць ісці з 15.00 да 21.00 на чатырох пляцоўках: на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Камсамольскай , ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага гістарычнага
музея, на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Валадарскага і ў Міхайлаўскім скверы.
У нядзелю тэатральныя калектывы выступаюць з 13.00 да 21.00. З раніцы ўсе жадаючыя змогуць запісацца на майстар -класы.
Сярод удзельнікаў фэсту — Пластычны тэатр Вікторыі Янчэўскай з Масквы, «Миниатюръ» з
Санкт-Пецярбурга , IMPROV з Львова, Петэр Кларсон са Швецыі, беларускі «Шальмоўскі тэатр
ДыГрыза», эксперыментальны тэатр Eye і іншыя.
Праграму першага дня закрые калектыў «Крэсіва» , які працуе ў жанры акрабатыкі і цыркавога мастацтва. Другі — тэатр «Інжэст» з перформансам «Залаты век, або Трыумф Deus Ex Machina» . Яго нячаста паказваюць у
Беларусі, бо падчас выступу выкарыстоўваецца шмат піратэхнікі і спецэфектаў.
minsknews.by