У праграму Канскага кінафестывалю ўключаны французскі фільм, зняты з удзелам беларускіх актораў і кінакампаній

Журы Канскага кінафестывалю прыняло рашэнне ўключыць у конкурсную праграму "Два тыдні рэжысёраў" 68-га Канскага кінафестывалю фільмы "Тры ўспаміны з маёй маладосці". Пра гэта паведаміў прадзюсар французскай кампаніі "У-Tween Production" Арно Фрыле на сустрэчы з беларускім паслом у Парыжы Паўлам Латушкам.



index21.jpg

Частка фільма здымалася ў кастрычніку 2014 года ў Мінску. Прадзюсарам здымкаў у Беларусі выступіла "У-Tween Production". Паслугі па кінавытворчасці карціны былі аказаныя беларускімі кампаніямі: Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і "Дэмарш-фільм".

Рэжысёрам і аўтарам сцэнара фільма з'яўляецца Арно Дэплешан. У галоўных ролях здымаліся Мацьё Амальрык, Квенцін Дольмэр, Дынара Друкарова. З беларускіх акцёраў у здымках фільма прынялі ўдзел Генадзь Фамін, Павал Адамчыкаў, Сяргей Тарасюк, Зінаіда Зубкова. Прэм'ера фільма ў Францыі запланаваная на 20 траўня.

Па паведамленні пасольства, Латушка і Фрилле абмеркавалі перспектывы рэалізацыі з французскай кінапрадзюсэрскай кампаніяй наступных  праектаў з прыцягненнем "Беларусьфільма".

БелаПАН