У Столінскім раёне згарэла капліца XIX ст., у яе патрапіла маланка (фота)
Здарэнне адбылося мінулай ноччу.

У вёсцы Сіціцк Столінскага раёна згарэла капліца XIX стагоддзя, у яе патрапіла маланка. Здарэнне адбылося ўначы. Будынак быў драўляны, ён цалкам згарэў, інфармуе прэс-служба МНС.

На здымках капліца да пажару. Фота: radzima.org, tut.by