У Віцебску адкрываецца фэстываль сучаснай харэаграфіі

Сёння ў Віцебску ўрачыста адкрыецца XXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC). Фестываль праходзіць 26 раз па ліку і з’яўляецца міжнародным.



ifmc_20091121_05.jpg

На ім свае пастаноўкі пакажуць тэатр "Балет Яўгена Панфілава" (Перм), тэатр сучаснай харэаграфіі "DOZSKI " (Мінск), балет Street jazz (Масква), Arts printing house (Вільня), "Кіеў мадэрн-балет" (Украіна), а таксама Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, які выканае балет "Шэсць танцаў".

Галоўная падзея фестывалю — конкурс сучаснай харэаграфіі. У гэтым годзе ў ім прымаюць удзел толькі беларускія калектывы. Папярэдні адборачны відэатур з 22 заяўленых прайшлі 13 калектываў. Ацэньваць выступленні ўдзельнікаў будзе прадстаўнічае журы пад старшынствам лаўрэата міжнародных конкурсаў, мастацкага кіраўніка тэатра сучаснай харэаграфіі "Кіеў мадэрн-балет" Раду Паклітару (Украіна), сустаршынёй будзе балетны крытык, музыказнаўца Ларыса Барыкіна (Расія). У склад журы таксама ўвайшлі Юры Траян (Беларусь), Святлана Гуткоўская (Беларусь), Карл-Ёзэф Нэлес (Нямеччына), Інгрыда Гербютавічытэ (Летува), Аляксандар Пепеляеў (Расія).

radyjo.net