У Вільні паказалі раней невядомы партрэт Вітаўта Вялікага (фота)

Карціну ў пачатку XVI стагоддзя напісаў невядомы нямецкі мастак. На мініяцюры — вялікі князь літоўскі Вітаўт Вялікі і яго жонка Ганна.     



vitaut1.jpg

Віленскі Палац валадароў купіў яе на аўкцыёне ў Вялікабрытаніі за 50 тысяч долараў. Гісторыкі кажуць, што выява Вітаўта — адна з самых старажытных, але наўрад ці яна адпавядае сапраўднай знешнасці валадара ВКЛ — мастак выканаў яго так, як уяўляў сабе.

Гісторыкі адзначаюць, што і праз 100 гадоў пасля смерці Вітаўта Вялікага пра яго памяталі ў Еўропе, змяшчалі яго партрэт разам з выявамі іншых валадароў краін Еўропы.

vit01.jpg
vit002.jpg

Фота — Delfi  

euroradio.fm