«Удзячныя за іх яркае святло». Віталь Артыст у новым кліпе развітваецца з людзьмі, якія пайшлі з жыцця ў 2020-м
Віталь Артыст выпусціў песню «Сузор'е» і кліп на яе, у якім развітваецца з тымі, каго не стала ў адыходзячым годзе.
Па прызнанні аўтара, ён злажыў трэк на фоне мірнага пратэсту. У роліку можна ўбачыць твары людзей, для якіх 2020-ы год стаў апошнім: гэта як загінулыя падчас пратэстаў, так і публічныя асобы ад Юрыя Зісера да Армена Джыгарханяна.
Вось што кажа сам Віталь Артыст пра новы трэк:
- Я склаў гэтую песню на фоне мірнага пратэсту, убачыўшы відэа з агнямі, знятае ў музеі камянёў ва Уруччы. Усвядоміў, што людзі маёй краіны - аўтары новага сузор'я. 2020-ы быў няпростым для ўсіх, і ў відэа можна ўбачыць твары тых, для каго ён стаў апошнім. Мы ўдзячныя ім за іх яркае святло і працягнем свяціць самі - да новага світання.
Спявак кажа, што з некаторымі ён быў знаёмы, а кагосьці бачыў толькі на экране.
- Гэтая музыка і відэа - наша памяць і павага да людзей, якія пайшлі з жыцця, а таксама да сузор'я нашых смелых і ганарлівых людзей, якое відаць з космасу.
tut.by