Украінскія мастакі пералезуць праз беларускую мяжу
12–13 снежня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» будзе праходзіць першы фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі
«Пералаз».
Наведнікі змогуць атрымаць асалоду ад незадэклараваных украінскіх вершаў, думак і перажыванняў.

12–13 снежня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» будзе праходзіць першы фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі
«Пералаз».
Наведнікі змогуць атрымаць асалоду ад незадэклараваных украінскіх вершаў, думак і перажыванняў.
«Пералаз» — гэта своеасаблівы адказ фестывалю «Беларуская вясна», які тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Украіне. Такім чынам
арганізатары вырашылі выраўняць баланс культурнага абмену паміж нашымі дзяржавамі, узмацніўшы напрамак Кіеў—Мінск.
У Мінск прыедзе ўкраінскі паэт і перакладчык Сашко Ірванец, каб разам з Уладзімірам Арловым сустрэцца з беларускімі чытачамі. Слэмеры Дмытро Лазуткін, Арцём Паляжака, Паўло Карабчук у складзе
ўкраінскай паэтычнай зборнай, дадуць бой магутнай беларускай камандзе; вядучым слэму — слэм-майстрам будзе Андрэй Хадановіч.
Арганізатар фестывалю — творчая ініцыятыва «Беларускі дэсант», супольнасць неабыякавых да свежай і актуальнай беларускай культуры ўкраінскіх грамадзян, гатовых прасоўваць
яе ва Украіне. Гэта фармацыя дапамагае цікаваму беларускаму contemporary art знаходзіць свайго спажыўца ва Украіне, а цяпер прадстаўляе ўкраінскае мастацтва ў Беларусі.
«Пералаз» гасцінна прымае ў сваю творчую прастору галерэя сучаснага мастацтва «Ў», якая знаходзіцца па адрасу пр. Незалежнасці, 37а; інфармацыйныя партнёры
фестывалю — партал грамадзянскае кампаніі «Будзьма!» і газета «Наша Ніва».
Праграма, афіша і ўся інфармацыя пра фэст — на сайце belarus.org.ua.
Кантакты: Юлія Нузбан, прэс-аташэ +380951680969 yulia.nuzban@gmail.com; http://belarus.org.ua/