Улады ліквідавалі фонд «Шчорсы і Храптовічы»

Яшчэ 19 лістапада Гродзенскі абласны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі фонда «Шчорсы і Храптовічы», які займаўся адраджэннем палацава-паркавага комплексу Храптовічаў у Шчорсах.

Рэшткі комплекса Храптовічаў у Шчорсах. Фота Дзіяны Серадзюк

Рэшткі комплекса Храптовічаў у Шчорсах. Фота Дзіяны Серадзюк

У рашэнні суда гаворыцца, што адказчык «належным чынам не падрыхтаваў дакументы, якія пацвярджаюць прававыя падставы яго знаходжання па пэўным адрасе, таксама ім дапушчаныя парушэнні, якія тычацца парадка абрання старшыні праўлення фонда».


Абскарджваць прысуд у Вярхоўным судзе прадстаўнікі фонда «Шчорсы і Храптовічы» не будуць. Пра гэта яны паведамілі на старонках фонда ў сацсетках. Таксама каманда фонда ў якасці прыватных асоб збіраецца сачыць за тым, што адбываецца ў Шчорсах і працягваць працу па захаванні спадчыны Храптовічаў.