Упершыню ў Беларусі: канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага

14 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50) адбудзецца вялікі супольны канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.

14_douhuszau_jasinski_2.jpg

Канцэрт будзе складацца з дзвюх дзеяў: у першай прагучаць «Літвінская сюіта» і лірніцкія спевы, а ў другой — песні на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Гэтая ўнікальная праграма будзе ўпершыню прэзентаваная ў Беларусі: дагэтуль яна выконвалася толькі на канцэрце ў Празе і на конкурсе «Бардаўская восень-2015».


Сяржук Доўгушаў — музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук — кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».
Аляксандр Ясінскі — баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў. Зараз жыве і працуе ў Празе, і прыедзе ў Беларусь адмыслова для гэтага канцэрта.
14 чэрвеня, 19.00Белдзяржфілармонія, малая зала (пр. Незалежнасці, 50)Супольны канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра ЯсінскагаКвіткі: 9-10 рублёў у касе філармоніі.
Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполкі «УКантакце» і Facebook.
Паводле прэс-рэліза