«Усе родныя людзі» — Стары Новы год з Іванам Кірчуком і дуэтам «Агата»

У клубе «Брюгге» 13 студзеня адбылася вялікая імпрэза праекта «Усе родныя людзі», прысвечаная святкаванню Старога Новага году.

stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__3__logo.jpg

Агульная тэматыка мерапрыемства, арыентаванага і на дарослых, і на дзяцей, была накіраваная ў бок беларускай народнай культуры, наведвальнікі змаглі акунуцца ў атмасферу народных святаў праз творчасць і музыку Івана Кірчука і праекта «Agata».

stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__2__logo.jpg


stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__1__logo.jpg


У першай частцы імпрэзы ладзіў выступ Іван Кірчук — заснавальнік і лідар агульнавядомага беларускага этна-гурта «Троіца». Гледачам быў прэзентаваны аўтарскі монаспектакль «Дарожка мая…», які з’яўляецца своеасаблівым вынікам трыццацігадовай працы культурнага дзеяча над беларускай нацыянальнай культурай і фальклорам.
Монаспектакль меў спецыфічную структуру падачы: ён складаўся з чатырох частак, сімвалізуючых з аднаго боку розныя поры году, а разам з тым і каляндарна-абрадавае кола, з другога ж — стыхіі агню, вады, зямлі, якія гралі важную ролю ў светапазнанні нашых продкаў.

stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__5__logo.jpg


stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__6__logo.jpg


stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__7__logo.jpg


Іван Кірчук праспяваў больш за дваццаць розных песень на мноства тэмаў — хрысціянства, беларускае вяселле, Каляды, Купалле, пост і г.д., адыграў невялічкую лялечную сцэнку, граў на вялікай колькасці спецыфічных музычных інструментаў — ад знаёмых беларускіх смыка і ліры да сібірскіх гусляў, чанаў з Тыбета і Непала і іншага, выкарыстоўваў прыёмы частковага пераапранання. Напрыканцы выступу ён дадаткова звярнуўся да гледачоў і падрэсліў галоўную думку свайго выступу: каб ведаць сваю дзіўную багатую культуру, трэба цікавіцца ёй і перадаваць у пакаленнях, што будуць ведаць і шанаваць нашыя дзеці — залежыць толькі ад нас.

stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__13__logo.jpg


stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__14__logo.jpg


stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__12__logo.jpg


Пасля монаспектакля у зале была разыграная сцэнка калядавання з пераапранутымі калядоўшчыкамі: з прыпеўкамі, зваротамі да гледачоў, частаваннем «казы».

stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__15__logo.jpg


stary_novy_hod_2017__pavel_aksinovicz__18__logo.jpg


Другую частку імпрэзы складаў выступ музычнага гурта «Агата» — дуэта  Аляксея Варсобы (трыо Port Mone) і Ірэны Катвіцкай (фолк-праекты Ethno-NHS і Akana-NHS), створанага ў 2015 годзе. Як пішуць самі музыкі, іх творчасць — гэта трактоўка народная музыкі, мікшыраванне розных музычных стыляў і жанраў. На імпрэзе дуэт таксама прытрымліваўся  каляндарнага кола, выконваў розныя песні, прысвечаныя беларускім святам і народнай культуры.