UZARI прэзентуе другую песню з новага альбома — «Супрацьлеглыя» (аўдыё)

Радкі з песні «Мы цяпер з табой нікому не належым больш!» сталі ідэйным лозунгам не толькі для музыкаў, але і натхнілі іх прыхільнікаў. Бо кожны ў гэтай песні знаходзіць штосьці сваё: каханне, барацьбу з самім сабой, свабоду выбара.

uzari__pavel_aksinovicz___3__logo_1.jpg


Лідар гурта, Юзары Наўроцкі, апублікаваў асабісты эпіграф да рэлізу песні: «Я вырываюся з рамак часу. Ланцугі саслаблі, і цяпер я адчуваю пах ранішніх сонечных промняў і подых ветра. Падаюць ірваная майка і ржавы медальён. Я рады таму, што засталіся кеды, яны намоклі ад ліўня і лужын, па якіх я бягу! Я дыхаю на поўныя грудзі, чыстае п’янлівае паветра сушыць рот, але дае моц бегчы як мага хутчэй. Не заўважаючы купіны і ямы, я адчуваю вастрыню палёту, галінкі дрэў б’юць мяне па твары… Ужо бачная мяжа, дзе будзе паварот, які зменіць усё навакольнае: правільнае і ржавае…Я жадаю гэтага так моцна, што спыніцца будзе немагчыма… А там… Там дастаткова аднаго погляду ў адказ сваёй камандзе!».
Нагадаем, што 1 сакавіка UZARI прадставілі сваю новую праграму на беларускай мове, якая стала сапраўдным прарывам ў сучаснай музыке Беларусі.