Ужо зараз: анлайн-выступ Веранікі Кругловай і Валерыі Дэле
Фэст #АртыстыПерамогі працягвае ладзіцца ў гонар мужных музыкаў.
Заснавальніца і лідарка гурта KRIWI Вераніка Круглова, аматарка беларускага этна-руху і рок-князёўна выступіць у суботу, 20 сакавіка, у дуэце з "мінскай соўл-прынцэсай" Валерыяй Дэле, вакалісткай першага беларускага соўл-праекту Dee Tree і заснавальніцай праекту Minsk Gospel House Project. Спявачкі сустрэліся выпадкова на дэманстрацыі ў Берліне і вырашылі сумесна выказаць свае пачуцці да таго, што адбываецца ў Беларусі, праз музыку.
Фэст #АртыстыПерамогі ладзіцца ў гонар мужных музыкаў, якія, нягледзячы на ўсю небяспеку, ідуць да людзей, граюць, натхняюць сваёй творчасцю ўсіх нас!