Ужо заўтра — вандроўка да Дня беларускай вайсковай славы

Акурат цяпер вельмі важна падумаць пра сваю сапраўдную беларускую армію, яе подзвігі і гісторыю. У аўторак 8 верасня Арт Вандроўня запрашае Вас разам адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы аўтраскай пешаходнай вандроўкай Паўла Каралёва "Шляхамі Беларускай вайсковай справы".

118980219_2897803593658114_7230303064596278387_o.jpg

У 1514 годзе адбылася бітва пад Оршай, калі беларускае войска перамагло маскавіцян. Гэта была важная падзея для нашай зямлі. На чале войска Вялікага княства Літоўскага стаяў гетман Канстанцін Іванавіч Астрожскі, у якога ў гэтым годзе адзначаецца 560-гадовы юбілей. Таму экскурсія пачнецца з расповеду пра слаўны ваярскі і асветніцкі род князёў Астрожскіх, удзельнікі пабачаць памятны знак сыну Канстанціна Іванавіча Канстанціну Васілю Астрожскаму.
Экскурсанты дазнаюцца пра абарончыя помнікі горада, пачуюць пра падзеі абароны Менска 11-13 стагоддзяў, пра страшныя войны 17 ст. і як яны паўплывалі на насельніцтва горада, даведаюцца, якія ваенныя старонкі захоўваў Дамініканскі кляштар з касцёлам, і што было выяўлена археолагамі каля падмуркаў старога храма. Пачуюць пра паўстанцаў 19 ст. і пра трагічны ды слаўны час 20 ст.
Пачатак экскурсіі а 18-й гадзіне. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму.
Вандроўка за ахвяраванні!
Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber, telegram), 8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-майл bielkultura@gmail.com