Ужо сёння перфоманс Міхаіла Гуліна “Фінал Лігі Чэмпіёнаў УЕФА”
Сёння вечарам галерэя сучаснага мастацтва запрашае ўсіх жадаючых на перфоманс Міхаіла Гуліна “Фінал Лігі Чэмпіёнаў УЕФА” у рамках выстаўна-дыскусійнага праекту OFFSIDE. Адбудзецца прагляд фінала Ліга чэмпіёнаў УЕФА (прамая трансляцыя), каментатарам да якога выступіць беларускі мастак Міхаіл Гулін.

“Усё, што я не зраблю, будзе мастацтвам, таму што я — мастак. У дадзеным выпадку каментар, які будзе агучаны ў галерэйнай прасторы (публічным месцы) стане перформансам”,
— падкрэслівае Гулін.
Міхаіл Гулін, мастак, перформер, акцыяніст, куратар. “Адзін з самых правакатыўных аўтараў мінскай арт-сцэны”(Т.Кандраценка). Вядомыя акцыі: “Я –
не…”, “Даколе” (разам з С.Пукстам), “Норка”, “Персанальны манумент”.
Фотаздымак: праца Гуліна з трыпціху “Добры дзень, спадар Бюрэн, альбо серыя А” (серыя “НЕабстрактнае мастацтва”)
Перфоманс адбудзецца сёння, 24 траўня, у Бары “Ў”(пр.Незалежнасці 37а), а 21.35.
Паводле сайта ygallery.by