Віленскі акцэнт
Па 17 лютага ў галерэі “Мастацтва
(пр. Незалежнасці, 12) працуе выстава “Дзівацтвы вядучага беларускага мастака літоўскай Вільні Уладзіміра Голуба.
Па 17 лютага ў галерэі “Мастацтва
(пр. Незалежнасці, 12) працуе выстава “Дзівацтвы вядучага беларускага мастака літоўскай Вільні Уладзіміра Голуба.
Жывапісец нарадзіўся ў 1953 годзе ў Слуцку. У 1977 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па аддзяленні жывапісу. З 1978 года бярэ ўдзел у выставах, з 1985-га — у Беларускім
саюзе мастакоў. Персанальныя выставы Уладзіміра Голуба з поспехам праходзілі ў Беларусі, Літве, Польшчы, Галандыі і ЗША. Ён узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў “За заслугі ў
галіне выяўленчага мастацтва. А ў 2000 годзе мастак атрымаў Першую прэмію на мінскай выставе “Маятнік часу. Пра выставу можна сказаць так: калі выдатны мастак прыязджае з
места ў мястэчка і паказвае свае творы — гэта заўсёды падзея. Таму, калі са сталічнай Вільні ў сціплы ваяводскі Менск прывозіць свае працы Уладзімір Голуб, гэта абавязкова выклікае
цікаўнасць мясцовай шляхты і мяшчанства. У Літве і зараз моцная першасная паганская складовая балцкага татэмізму. Вось адкуль ідзе вобразнасць яго палотнаў, прынесеная да балта-славянскай крыві
сучасных літвінаў: чалавек-дрэва-дуб, чалавек-рыба, чалавек-зубр, чалавек-птушка. Пра што мы кажам? Завітайце на выставу, зразумееце.
Падрыхтаваў
Аляксей Хадыка