Ва Уздзенскім раёне паставілі помнік бульбе (фотафакт)
У вёсцы Дзешчанка, што ва Уздзенскім раёне, адкрылі сімвалічны знак бульбе.
Месца выбрана не выпадкова: кожную восень тут праходзяць бульбяныя кірмашы і фестывалі. На адным з іх і прэзентавалі скульптуру, паведамляе mlyn.by
11 год таму ў вёсцы на мясцовай школы з’явіўся першы на Беларусі музей бульбы.
Раней на месцы школы была эксперыментальная база, дзе спецыялісты вырошчвалі новыя насенныя гатункі бульбы беларускай селекцыі.