Вайцюшкевіч прадставіў новую «Калядку» на словы Някляева (відэа)
Музыка Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў новую песню «Калядка» на словы Уладзіміра Някляева.

«Гэта такі трохі шалёны эксперымент — спроба зрабіць песню, якая можа гучаць на сучасных масавых святах у горадзе. Сёння вельмі мала танцавальных кампазіцый на беларускай мове. І калі для моладзевай публікі якасныя рэчы робіць Shuma, для дарослай і неэстэцкай аўдыторыі амаль нічога няма», — расказаў Зміцер Вайцюшкевіч.
Зміцер Вайцюшкевіч «Калядка»:
Святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra «На Каляды» пройдзе 7 студзеня ў Мінску, у Палацы культуры на вуліцы Уральскай, 3. Музыка выканае свае песні з розных альбомаў.

Паводле прэс-рэлізу, фота — Ганна-Марыя Белецка