Валанцёрскі фэст 2019
25 жніўня, у апошнюю нядзелю лета, «Валанцёрскі фэст» збярэ самых смелых, жывых і стойкіх! Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» кліча ўсіх жадаючых далучыцца да грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Беларусі.
Стаць часткай мерапрыемства вельмі проста - у дзень фэсту можна будзе выбраць арганізацыю, у якой вельмі хочацца паваланцёрыць і правесці дзень разам. Папярэдне арганізатары прапануюць запоўніць анкету валанцёра.
Мерапрыемства пачнецца а 12:00 у Культ. цэнтры КОРПУС (Машэрава 9/8).
Кароткая праграма:11:30-12:00 - рэгістрацыя12:00 - старт фэста, знаёмства з арганізацыямі13:00-18:00 - валанцёрства ў абраных арганізацыях13:30-18:00 - адкрытыя дэбаты па тэмах
● Ці патрэбны закон пра супрацьдзеянне хатняму гвалту?● Ці патрэбны закон пра недыскрымінацыю?● Ці патрэбны закон «пра адтэрміноўкі»?
19:00 - падарунак ад Культ. цэнтра КОРПУС - Нядзеля. Корпус. Плато. №5 - Papa Bo Selektah.
З 13:00 да 19:00 у прасторы "Другі паверх" будзе працаваць "Адпачывальня" - для тых, хто стаміўся дапамагаць гэтым летам, хоча проста паспаць і нічога не рабіць. Маскі для сну, мяккія пледы, лёгкая музыка - усё для вас!
Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА ладзіць Валанцёрскі фэст ужо трэці год.Са-арганізатарамі і парнерамі фестывалю сёлета выступаюць: Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, ініцыятыва "Маршыруй, дзетка", Маладзёвыя дэбаты “Дыскут”, праект ProGender, Культ. цэнтр КОРПУС, Другі паверх.
Паводле прэс-рэліза