Вальжыну Морт узнагародзілі ў ЗША за англамоўны зборнік паэзіі

Прэміяй Рыльке (Rilke Prize) адзначаны зборнік «Music for Dead and Resurrected».
Вальжына Морт

Вальжына Морт


Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт атрымала Прэмію Рыльке (Rilke Prize) за свой англамоўны зборнік паэзіі «Music for Dead and Resurrected» (у беларускім варыянце зборні мае назву «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»), які выйшаў у амерыканскім выдавецтве «Farrar, Straus & Giroux» у 2020 годзе.

«Песні смутку, памяці і сведак ляжаць у цэнтры апошняга зборніка Вальжыны Морт "Music for Dead and Resurrected", кнігі, якая ярка і адчувальна паказвае перакуленую гісторыю Беларусі, краіны, напоўненай "лясамі з непахаванымі нябожчыкамі" і танкамі, якія ездзяць па вуліцах», адзначаецца на сайце кафедры англійскай мовы Універсітэта Паўночнага Тэхаса, якая прысуджае Прэмію Рыльке з 2011 года.

Беларускае выданне зборніка Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»

Беларускае выданне зборніка Вальжыны Морт "Песні для мёртвых і ўваскрэслых"


Фінансавая частка прэміі, якая носіць імя вядомага аўстрыйскага паэта Райнера Марыі Рыльке (1875–1926), роўная 10 тысячам долараў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: