Васіль Герасімчык – лаўрэат Прэміі Багушэвіча
Васіль Герасімчык – лаўрэат Прэміі Багушэвіча за кнігу "Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда» .

Сёлета Прэмія імя Францішка Багушэвіча была прысуджаная Васілю Герасімчыку за кнігу “Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда” (выдавецтва “ЮрсаПрынт”, 2018). Цырымонія ўганаравання адбылася на фестывалі інтэлектуальнай кнігі "Прадмова".
Прэмія Францішка Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Узнагарода прысуджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтра.

Прэмія ўручаецца дзякуючы падтрымцы Святланы Алексіевіч.