Вечар вечных вершаў у кавярні «Грай»
27 кастрычніка "Арт Сядзіба" запрашае на імпрэзу "Вечар вечных вершаў", прысвечаную рэпрэсаваным у 1930-я гады літаратарам.
![unnamed_114.jpg unnamed_114.jpg](/img/v1/images/unnamed_114.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры прачытаюць Вікторыя Трэнас, Ганна Севярынец і маладыя паэты: Яўген Кунцэвіч, Анастасія Даніленка, Альгерд Касцян і Яўгенія Мароз. Музыку на вершы рэпрэсаваных літаратараў зайграюць Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra, Павал Аракелян і Hvedar Groovich.
82 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД “амерыканкі” былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР: літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.
Імпрэза пройдзе ў кавярні “Грай”. Вул. Інтэрнацыянальная, 33 Пачатак а 19.00.
Уваход вольны!